😬У Любані затрымалі махляроў, якія прадавалі людзям мяса з жывёламагільнікаў У схеме было задзейнічана шмат людзей – ад ветэрынара ў гаспадарцы да прадаўцоў у краме. Гэтак, пасля гібелі жывёлы фельчар не разбіраўся ў прычынах смерці і не ўтылізоўваў тушу, а выклікаў траіх жыхароў Любані, якія расчлянялі мерцвячыну проста на жывёламагільніках. Мяса яны маглі прадаваць звычайным грамадзянам, выдаючы яго за хатняе. Але часам яно паступала і на прылаўкі крамаў, дзе кавалкі пратухлага мяса «рэанімавалі» для продажу, а пазней змешвалі з добрай прадукцыяй. Затрыманым пагражае да 10 гадоў зняволення
    8 комментариев
    70 классов
    🤷‍♀️Асаблівасці беларускай навукі: рэктар праводзіць рэпрэсіі супраць выкладчыкаў, а ў якасці падзякі атрымлівае трохпакаёвую кватэру Што вядома пра Андрэя Караля, рэктара БДУ, які сочыць за выкладчыкамі і выжывае іх з пасадаў? Ці ўсё добра ў яго на працы? Пра гэта распавядае расследаванне «Кіберпартызанаў». Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце.
    1 комментарий
    0 классов
    1 комментарий
    1 класс
    🔻 Польшча зменіць законы, каб абараніць жаўнераў, што ахоўваюць усходнія межы Гэта рэакцыя на смерць Матэўша Сітэка, параненага на мяжы пад Белавежаю Паглядзіце:
    0 комментариев
    14 классов
    Калі ўжо не ведаешь што яшчэ забараніць... Рэжым Лукашэнкі хоча зліквідаваць аб’яднанне татараў, якое актыўна ўдзельнічала ў праўладных акцыях. Прычыны ліквідацыі - невядомыя. З такім патрабаваннем Мінюстыцыі звярнулася да Менскага гарадскога суду. Позва будзе разгледжана 18 чэрвеня. Нагадваем, масавая ліквідацыя няўрадавых арганізацыяў у Беларусі трывае з сярэдзіны 2021 года. З таго часу ўжо ліквідаваныя не менш як 1249 арганізацыяў.
    2 комментария
    2 класса
    ◾️ Памёр беларускі ваяр з пазыўным «Кракаў» Адбылося гэта падчас выканання баявога задання. Беларус патрапіў пад расейскі артабстрэл і памёр ад раненняў. Паводле Euroradio , жаўнер загінуў паміж 10 і 13 сакавіка на Харкаўшчыне.
    1 комментарий
    2 класса
    🌪Беларуская прырода не перастае здзіўляць новымі з'явамі Паглядзіце, які пылавы віхор, падобны да тарнада, быў заўважаны ў адным з рэ гіёнаў👇
    1 комментарий
    2 класса
    🧐 Паланізацыя шляхты ў ВКЛ і РП – міфатворчасць ці праўда? Лукашэнкаўскія гісторыкі прасоўваюць наратыў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай панавала поўнае бяспраўе, а шляхта, якая складалася з адных палякаў, прыніжала беларускі народ і нішчыла яго культуру і мову. А як насамрэч? Якую мову шляхта ВКЛ лічыла сваёй і на якой мове Леў Сапега і Рыгор Хадкевіч пісалі мілосныя лісты? ▶️ Глядзіце ў поўным выданні праграмы «Intermarium» на YouTube-канале «Белсат History» https://www.youtube.com/watch?v=DtxwiiJFNvc
    1 комментарий
    1 класс
    Беларус, які ваяваў на баку Расеі, загінуў пад Харкавым Адбылося гэта 2 тыдні таму Загінулы – спецназавец Руслан Нікіцін. У Беларусі ён праходзіў тэрміновую службу ў выведцы спецназу ў 5-й асобнай брыгадзе. Вядома, што ён даўно ажаніўся з расейкай, паехаў жыць на яе радзіму і нават атрымаў пашпарт РФ. Ва Украіну ён паехаў па ўласнай ініцыятыве. У Руслана засталася маці ў Беларусі і жонка з сынам у Расеі. Спявак гурта Skynet Іван Панамароў нават прысвяціў яму верш.
    1 комментарий
    9 классов
    💔 Арцём Антонаў Быў затрыманы напрыканцы снежня 2023 году. Спачатку — паводле адміністрацыйнай справы, пасля вобшуку яму было прад'яўлена абвінавачанне паводле крымінальнага артыкулу. Арцём — сын беларускага журналіста Сяргея Антонава, які быў вымушаны эміграваць. 19 красавіка 2024 г. суд Быхаўскага раёна прызначыў Арцёму 1,5 гады пазбаўлення волі. 📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
    1 комментарий
    0 классов
Показать ещё